Свята ручніка

24.05.2023

24 мая ў Залужскай сярэдняй школе ў рамках правядзення факультатыўных заняткаў і заняткаў па выбару "Краязнаўства" прайшло свята беларускага ручніка “Ручнікі з бабулінага куфра”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускага ручніка, аб ролі ручніка ў радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай абраднасці, з разнастайнасцю арнаментаў і значэннем сімвалаў на ім. А таксама паспрабавалі сябе ў розных майстар-класах, якія звязаны з ручніком.